Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПАХНЕ ХЛЕБАМ

Яшчэ не ацэнена

ПАХНЕ ХЛЕБАМ

Пахне хлебам,
Тут, за далёкай заставай,
Думкамі - пад бацькоўскім небам,
У дзяцінстве, якое там бавіў.

Пахне хлебам,
І водарам сосен,
У вачах - узараная глеба,
На радзіме ў мінулую восень.

Там, застаўся пах хлеба,
Што пёкся на лісьцях кляновых,
А над хатаю роднае неба -
Не пазычыш яго ў краі новым.

Пахне хлебам …