Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакіньце мне права...

Сярэдняя: 4.8 (28 галасоў)

Халодныя зоры гарачай рукой
я кратаю — кропелькі сонца.
Пакіньце мне права застацца сабой,
і зоры сагрэць мне дазвольце.

Узняўшы свой ветразь над шумнай ракой,
забуду спакой і забавы.
Пакіньце мне права застацца сабой —
маё неад'емнае права.

У бойцы крывавай з атрутнай маной
за рукі мяне не трымайце —
пакіньце мне права застацца сабой,
астатняе ўсё забірайце!

Стрываць дапаможа мне скруху і боль
блакіт крылаў роднага неба.
Пакіньце мне права застацца сабой —
і больш мне нічога не трэба!



СУПАР! Упершыню пачула гэтыя

СУПАР! Упершыню пачула гэтыя словы у КОЛIР. Невырагодна прыгожа!

можно ли использовать Ваше

можно ли использовать Ваше стихотворение в качестве текста для песни? мой id vkontakte: id13866833. буду очень признателен.

цудоуны верш.....

цудоуны верш.....