Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Палескі лес

Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)
Вецярок гайдае Сосен верхавіны, Шалясцяць ліствою Клёны і рабіны. Чабарок духмяны Пчолак прывабляе. Водарам чароўным Грудзі напаўняе. Дываны з кветак Пад імшыстым дубам, Я сюды хадзіла На спатканне з любым. Рубінамі бераг Ад брусніц палае. Баравік з-пад ёлкі Шапкаю вітае. Знойдзе ў крыніцы Упоўдзень у спякоту. Ласяня малое Крышталёву воду. Салавей засвішча — Pyкі caмі ў бокі, Hoгі-непаседы Просяцца ў скокі. Абойдзеш, аб'едзеш Паўшара зямнога. — А нідзе не ўбачыш Хараства такога. А нідзе не знойдзеш Лепшага чагосьці, Калі ласка, пpocім — На Палессе ў госці!Accessories