Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Палёт нерухомай стралы

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

бязь дзьвераў разьдзьвернуты дом
бяз вокан неба ў пакоі
бязгучны удар вяслом
аглушаны бераг прыбоем

бяз золку залочаны дзень
бязь ветру палетак хваляй
бязь цела сьцелены цень
пустыня поўная даляй

бязь сена накіданы стог
бязь зерня наліты колас
бяз гораду бег дарог
аброк безьязыкага ўголас

бяз сну выбуджэньне зямлі
быцьцё насупраць нікому
палёт нерухомай стралы
як зрок адкрыты сьляпому