* * *
Палёт у далячынь.
Смага адвечных вышынь.
Дзе Ты, самота лета?
Я сонцам і Богам сагрэта.
Мне холадна быць чалавекам.
Мне млосна быць толькі сабой.
Я прымаю ад нерваў лекі,
Але разумею чужы боль.
Вялікія сумныя вочы.
Гэта ты ў малітве сярод ночы.
Маё сэрца быць з Табою хоча.
Ты дзіўны часу лоўчы.
Мне соладка быць блюзнеркай.
Мне страшна быць без Цябе.
Твой пацалунак з мятнай цукеркай
Назаўжды ва ўспамінах жыве.
Думка. Самота. Жаль.
Я стала тваім ценем амаль.
Я нежывая пад небам здань.
Дабрыдзень табе. Мяне зноў прымай.
Мне холадна. Думка - пяшчота.
Дай мне на Крыжы воцату потым.
Нарві букету з касачоў ды чароту.
Мне адкрыта нябёсаў Галгота.