Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пальцы Жоўтых Кляновых Лістоў

Сярэдняя: 4.2 (94 галасоў)

Пальцы жоўтых кляновых лістоў
мкнуцца восень схапіць за шыю.
Не парушаць яе хараство,
не парушаць лісты залатыя.

Клён у вокны забразгатаў,
адгукнулася каняю рэха.
Месяц рваў арэхі з куста,
раскідаў над сусветам арэхі.

Яны ў воўне блакітнай ляглі,
сумавала ў даліне ляшчына.
Летуценні не змерклі ў галлі,
летуценняў згасіць немагчыма.

Расцярушацца ў далі і ўвысь,
каб нагадваць аб светлым над чорным.
Ці таму, што сумуюць журавы,
ненасытна свіргочуць жорны?..

Ліставея не моўкне, шуміць
ад вясны да вясны на прасторах.
Поверх стрэх і муроў камяніц
я пабачыў яе учора...

Дзесь далёка галосіць сава,
небакрай апракінуўся жалем.
Людзі любяць душу прасаваць,
калі гэта душа чужая.

1925



На узрови Пушкина. 26 гадоу у

На узрови Пушкина. 26 гадоу у ссылцы у сябиры. Усе што могуць кацапы = у их нацыяннальны здабытак усих хто вышей их па интылекту -руйнаваць.

Здаеться узровевь А.Пушкина.

Здаеться узровевь А.Пушкина. 26 гадов здзекау на высылках у Сябиры. Ганьба кацапам у яких нациянальны здабытак = руйнаваць усих .хто интылектам вышай их.

Ліставеі маі - кампас Аж да

Ліставеі маі - кампас
Аж да самага сьмешнага ж выраю й.
От магілКу сь камусь вуж і вырыю,
Коль скажу пра дубка.

ТольКі зь вы пачакайця нас.
Ось радкі ш лёгкакрылыя й:
Ці таму, што сумуюць... журав(ушкі ж?),
Мы з рыдактары вам пынька й б.

Хтось ля КОЛА ліхі ль кальдаваль,
Што папаля аж жопка ў жорна.

Адчула асабливасци лирыки

Адчула асабливасци лирыки Уладзимира Дубоуки. Дзякуй вялики!

Пишу на русском языке.

Пишу на русском языке. Большое скасибо авторам сайта за такой проект. Давно не читал произведения белорусских авторов и не знал, что так много пишеться достойных стихов в наше время. Спасибо нашим поэтам.

Добры верш!

Добры верш!