Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Памяці кнігі

Сярэдняя: 4.4 (10 галасоў)

кнігі паміраюць

зь цёмных спальняў
дзе адзіная дарога
пракладзеная жоўтай лямпай
вяла да кніжнай старонкі
іх рассоўваюць па ўсіх вуглах дому
ператвараючы яго ў вялікі кніжны могільнік
тых чые імёны ўжо нічога ня кажуць
зносяць на паддашак
дзе яны па дваццаць асобнікаў у адной каробцы
як у брацкіх магілах

кнігі ўдавеюць

у пустых кватэрах
нічыё сэрца больш ня б’ецца над імі
ніхто ня дзеліць зь імі вячэры
не раняе ў ванну

ніхто не заўважае
як яны губляюць старонкі
як валасы
як памяць
кнігі старэюць у адзіноце

і самая ўражлівая кніга
назаўсёды застаецца
ў халодным ложку
накрыўшы галаву падушкай
душыць крык сваіх чорных літар

старыя кнігі —
закінутыя магілы



Вальжына Мморт яшчэ не

Вальжына Мморт яшчэ не напісала аніводнага ВЕРША.
ПРОЗА, якую на Захадзе падаюць як паэзію, бо не ўмеюць пісаць вершы.
Каб напісаць верш- рэба ТАЛЕНТ. А такія вось празаічныя творы напіша любы чалавек.

Рыфма і строгі рытм - не

Рыфма і строгі рытм - не абавязковыя кампаненты верша. Верш - перш за ўсё ўжыванне ёмістых, моцных вобразных сродкаў. Да эпасу яе творы ніяк нельга аднесці. Нават да ліра-эпасу. Дзе тут развіццё падзей? Гэта сапраўдная лірыка. Яе вобразы западаюць у душу глыбей, чым некаторыя вершаваныя радкі. А асноўная задача ці не закрануць душу чытача? Ды ўвогуле ці не ўсё адно, проза гэта ці верш, калі гэты твор прымушае задумацца?