Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Папараць-кветка

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Прывітанне, дружа! Тут я, ня прапаў Сяджу ў Нямеччыне, ня ведаю спакою Бо маняіць сэрца пах тучанскіх траў, Крынічка ў лесі, што была з вадой жывою. Ніхто ня ведае дарогі да яе А хто і ведаў - разляцеліся, забылі. Там дзераза паўзе, вяроўкі ў'е, На варце ўкол яе дубы застылі. Выносяць хвоі кроны да нябёс, Бы Эйфелвы вежы у Парыжы, Зіхцяць на травах дыяменты рос І папараці кветка там найбліжай. Ў ноч на Купалу, трэба яе рваць У момант той, як кветка расцвітае, Бо ўтрупянее і нячыстых раць, Калі ў глушы пугач там загукае. Тагды і рві і хуценька назад Дарогaй тою, што сюды з'явіўся Ня аглядайся, а шапчы:"свят, свят!", Бо скамянееш, як бы ні маліўся. А як замоўкне ў глушы пугач, Нячысцік зноў сваю адчуе сілу І жудаслівы сьмех, і дзікі плач Агорнуць душу і завядуць цябе ў магілу І толькі як на лесу выйдзеш край, І на сасне ўбачыш тaм ікону, Перахрысціся й далей паспяшай Ў цэркаў да завутранняга звону. А папараць-кветку на грудзях Як талісман насі з сабою ўсюды Да шчaсця закаханых скажа шлях, Да долі што вядзе бяз зла і блуду. Бо будзе aховай крыніца табе, Што папараць кветку паіла. І памяць ня звяне па тым у журбе, Каго ўсім сэрцам любіла! Air Max 90 Ultra Moire