Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пара бацькоў наведаць

Сярэдняя: 4.1 (12 галасоў)

Як дрэвы моцна за зямлю
Трымаюцца карэннем,
Так дзеці у сваю сям’ю
Урастаюць у пакаленнях.

Калісьці з роднага двара
Спяшаліся ад’ехаць.
Цяпер жа думаем: Пара,
Бацькоў трэба наведаць.

Для нас нядзеля што зара,
Усходзіць і заходзіць.
Для маці нашых жа яна,
Каб сум у сэрцы поўніць.

Чакаюць унукаў і дзяцей:
Ці хутка ж выхадныя?
Сямейны дожджык-грыбасей
Адразу шмат насее.

І хоць заморацца яны
За гэтыя дзянечкі,
Затое сон ў іх тады.
Напэўна, як дзявочы.

Любая маці моцна спіць,
Калі з ей поруч дзеці.
А як жа цяжка іх будзіць,
Яшчэ цяжэй праводзіць.
________________________
Дык прыязджайце вы часцей
Да роднага парога
Не толькі, калі юбілей.
Не марудзьце, ў дарогу!