Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Валянціна Жукоўская

Сярэдняя: 5 (12 галасоў)

Гляджу на рэкі і лясы, на сінія азёры,
Гляджу я на людзей, што тут жывуць.
Я адчуваю еднасць іх і дух бадзёры.
Такі народ шмат можа дасягнуць.

Цярпеў ты здзекі, кпіны, кроў і гора,
Здавалася, не вытрымаеш і ўпадзеш,
Але заўсёды быў характар твой апорай,
Ён дапамог трымаць мяжы тваёй рубеж.

Ты памяркоўны, шчодры, добры і руплівы,
Гасцей ты любіш шчыра запрашаць.
Разважлівы ты на палях, працалюбівы,
І спадчыну дзядоў сваіх умееш шанаваць.

А калі ж бот чужы з варожай каскай
Захоча край твой і цябе заваяваць.
Ты ворага любога можаш па-славянску
З мячом сустрэць і жорстка пакараць.

Здаецца зараз не прашу ў Бога многа,
Няхай толькі расце багаты ураджай.
Будзь вольным, незалежным доўга-доўга,
Прыгожы, велічны , мой беларускі край.



Сярэдняя: 4.3 (62 галасоў)

Беларусь

Ты пяшчотная і магутная,
І святая ты, і пакутная,
Баявая і працавітая,
Жыта коласам спавітая.

Ты і гордая, ты і мілая,
Ты і сумная, і шчаслівая.
Ты прасторная, урачыстая,
Песняй звонкай галасістая.

Ты і ціхая, і шумлівая,
Ты гаючая і цярплівая,
Ты і гнеўная, і лагодная,
Для сяброў заўсёды родная.

Ты і шчодрая, і прыветная,
Ты ўтульная, запаветная.
Ты спагадная, гаманлівая,
Толькі ў горы ты маўклівая.

Ты і здольная, і дбайная,
Ты ўтульная, ураджайная,
Сарамлівая і бурлівая,
Ты чароўная і руплівая.

Ты дзівосная, непаўторная,
Ты свабодная, непакорная.
Ты адкрытая і гасцінная,
Непарушная ты і мірная.
Сінявокая Беларусь!



Яшчэ не ацэнена

Дыван падарылі бацькі
Прыгожы ён мае ўзор.
Кветкі тут есць , васількі,
Палёў шырокі прастор.
І ветрыка бачны павеў,
І рэчкі высокі абрыў,
І песні прапетай запеў -
Маей Беларусі матыў.
Айчына ж саткана мая
З людзей, што побач жывуць,
Іх праца віднее здаля,
Нідзе яе не мінуць.
Стараецца наш хлебароб,
Каб жыта добра расло.
Пшаніца, бульба і боб
Каб песцілі наша гумно.
Не проста дамы будаўнік
Будуе ў кожным сяле.
Мір нясе чараўнік
На буславым белым крыле.
Жыцце нам даруе ўрач,
Каб часу не трацілі мы.
Тканіну каб выткаў нам ткач,
Каб бохан ляжаў аржаны.
Вучыць дзяцей педагог,
Не проста, каб ведалі шмат,
А вучыць, каб кожны з іх мог
Сказаць: “ Я мецэнат.”
Азірніся вакол, паглядзі!
Квітнее родны мой край!
Уперад з усімі ідзі,
І будзе ў цябе каравай.



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Не знойдзеш у свеце столькі слоў
Каб зведаць усю цябе да дна:
Твой бору шум, прастор палёў,
Старонка родная мая,

Твой ветру вольнага павеў
І роду слаўнага дзядоў,
Легендаў сказ і песень спеў,
Узор блакітных васількоў.

Да пояса табе, зямля, паклон
За спадчыну, сляды зуброў,
За клекат бусла, лета перазвон,
За трэлі майскіх салаўёў.

Я ўсе зраблю, каб свой куток
Не змог забыцца чалавек,
Каб песні ведаў назубок.
І каб любіў цябе ўвесь век.

Каб мы з табой, мая зямля,
Жылі сям’ёй, душа ў душу.
Павага, вера, дабрыня -
Вось я чаму дзяцей вучу.