Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пара ісці ў падпольшчыкі!

Сярэдняя: 3.9 (7 галасоў)

Пара ісці ў падпольшчыкі!
У памяць аб падзеях 1941 года

Рабочыя, настаўнікі
і гаспадыні хатнія!
Генадзіі і Танечкі,
для барацьбы прыдатныя!

У групы аб’яднайцеся!
У барацьбу ўключыцеся!
Для ўдару і для націску
ў кулак адзін злучыцеся!

Боепрыпасы, зброю
збірайце і хавайце!
Магілішчу сырую
агрэсару капайце!

З фашысцкімі бацыламі
змагайцеся вы годненька!
Нашкодзьце ўсімі сіламі
і сродкамі захопнікам!

Увод авіяцыйных
майстэрняў тармазіце!
Пажарам за гадзіны
рухавікі змяціце!

Настаўнікі, рабочыя
ды гаспадыні хатнія!
Пара ісці ў падпольшчыкі!
Вы да змагання здатныя!