Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Парк.

Яшчэ не ацэнена

Пазалаціўся парк і дрэвы пасмутнелі,
І шум не той,і звон ужо не той,
Які паслухаць вы хацелі
Кожны раз улетку раніцой.

І вецер не такі вяселы і духмяны,
А вельмі сумятлівы і дурны:
То бегае па дрэвах,то нырае ў ямы
І круціць лісце ля глухой сцяны.

Ці гоніць пыл,куды?-і сам не знае,
І лісце рве і кідае ў людзей.
Але ўсёж парк вас міла сустракае,
Дае спакой і сілу для надзей.