Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзмітрый Шолахаў

Сярэдняя: 3.5 (11 галасоў)

Шуміць-гудзе завод вялізны,
Шматгалосы, многазычны
Ад ранку аж да ночы позняй.
І ў гэтым шуме, вельмі розным,
Пазнаеш ты абавязкова
Свой родны цэх безпамылкова.
Бо цэхі розныя бываюць,
Хто там працуе, добра знаюць.
Ды самы знатны цэх – кавальскі.
Вядома гэта кут не райскі:
Няма там казачных паўлінаў,
Не чутны посвіст салаўіны,
Камелій яркія суквецці
Ў вуглу ніякім не прыкмеціш.
Але з дзяцінства кожны знае
Як жар у горане пылае,
Бо зачарована стаялі
Ля кавалёў, калі кавалі
Яны жалеза. Бы зарніца
Пылае ў іх руках, іскрыцца,
І са звычайнага кавалка
На свет з`яўлялася дэталька.
Сягоння кузня не такая:
Электралямпамі ўся ззяе
І печы грозныя шумяць
І молаты, як волаты, стаяць.
Каваль сягоння чарадзей
Сярод такіх, як ён людзей,
Бо ён каваць умее сталь
Яшчэ найлепш, чым той каваль,
Які каваў з малых кавалкаў
У кузні сельскія дэталькі.
Цяпер жа молат многатонны
За час куе паковак тону,
Такіх складаных, што ўручную
Каваль ніякі не адкуе.
У стос ляцяць, пылаўшы жарам,
Каленвалы. Сваім цяжарам
Яны нацягнуць крана тросы,
Які на склад адвозіць стосы.
А молат б`е, нібы гармата,
Хоць затыкайце вушы ватай,
І парам дыхае, як змей,
Ці страшны нейкі ліхадзей.
Зямля дрыжыць, зямля баіцца,
Няроўна сэрца можа біцца.
Але адважны быў каваль-
Ён націскаў сваю пядаль
І молат вельмі паслухмяна
Каваў пакоўкі каленвала…
Давайце ў трактар зазірнем,
Яго ўмоўна разбярэм,
І рухавік убачым – сэрца,
Якое роўна, гучна б`ецца.
І каленвал працуе ў ім,
Ірвецца аж агонь і дым,
Прыводзіць трактар ён у рух
І сілу падае да дзьвух
Вялікіх колаў у яго
Ад сэрца моцнага свайго,
Каб трактар мог імчаць па полі
І не псаваўся там ніколі,
А быў найлепшым скакуном-
Жалезным волатам – канём.
І ён бяжыць па полі жвава,
Імчыць налева і направа,
І поле ўсё за дзень засее,
Бо працаваць выдатна ўмее.
“Беларус” – імя такое
Носіць ён, як сэрца тое.



Сярэдняя: 3.5 (27 галасоў)

Палыхалі зарніцы,
Грымелі грамы-
І жорсткія фрыцы
Палілі дамы.

Крычалі бабулі
І дзеці крычалі,
Варожыя кулі
Крычаць не давалі.

І слёзы, і гора
Ліліся ракою
У грознае мора -
Няшчасце людское.

І людзі ўзняліся,
Як хвалі цунамі,
Якія ліліся
Ў людскім акіяне.

І фрыцаў паганых
Змяталі яны
За болі і раны,
За гора вайны.

Каб сёння, як кветкі
Нарцыс і камелій
Ўсе людзі планеты
Ад шчасця квітнелі.

І помнілі тое,
І помнілі тых -
Няшчасце ліхое,
Героеў сваіх!



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Залатымі лістамі
Клёны адшумелі
І стаяць з кустамі,
Быццам анямелі.

Ветрык не гайдае
Чыстыя галінкі.
І павук сплятае
Сеткі-павуцінкі.



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Залатымі лістамі
Клёны адшумелі
І стаяць з кустамі,
Быццам анямелі.

Ветрык не гайдае
Чыстыя галінкі,
І павук сплятае
Сеткі павуцінкі.