Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паром роспачы (Памяці Уладзіміра Караткевіча)

Яшчэ не ацэнена
Час разлівае нам у чаркі, Як тамада, на небе Бог І вызначае той парог… А вось чаму яму не змог Наліць паўнюткую без сваркі? Не разумею, далібог! Адкажа, можа, мне Палессе – Той рум, дзе вяжуцца ў вякі Гадоў жывічныя радкі, – За што Паэту лёс такі, Нашто забраў яго, Вялесе, Заўчасна з любае ракі?.. Ізноў вязе паром праз Прыпяць Журботных думак карагод – Бязлітасная кара год… Паэт казаў: з такіх нагод Абавязкова трэба выпіць Хаця б… за белы параход!.. І ў памяці вятрыскі дыбяць Віхрасты вожык валасоў… Ах, як любіў ён гэты схоў – Разлівы волі між лясоў, Прытулак і прыпынак – Прыпяць. Ён назаўжды цябе знайшоў. Сюды не трэба мне білета, Як верны вернік у прыход, Іду да прыпяцкіх прыгод. Мо нешта скажа мне чарот? І для мяне, хоць раз у лета, Прыпыніць Прыпяць часу ход. Цвыркун у цемры будзе рыпаць Ціхутка ў скрыпачку сваю. А я маўкліва пастаю… І, дзякуючы салаўю, Тваім крынічным спевам, Прыпяць, Хоць трошкі боль свой загаю. Бо ўсё пячэ агонь сумнення: Мо захавалі б ад бяды, Каб не паехаў ён сюды?.. Няма адказу… Праз гады Цячэ маўкліва, без натхнення Таемнасць цёмнае вады. Струменься, боскае стварэнне. Рыпі, старэча мой, паром, Ты сябраваў з такім пяром! Пілі б дасюль натхнення ром, Калі б не караблекрушэнне Ля прыпяцкіх дрымотных стром… Ды месяц успамін узлыбіць Маладзікова, як дзіця, Нібыта знак яго быцця… Жыццё сышло ў нябыт… Хаця… Пакуль сцякае ў Лету Прыпяць – Няма Паэту забыцця! Ён нам пакінуў на Палессі Лілейнае святло заток, І сціплы ў жыце васілёк, І верша згублены лісток Бусліных крыл у паднябессі; Крыніцы – творчасці выток. Не ўсё даверыў ён паперы. Шматкроп’ямі яго радка: Аблокаў белых талака І цуд Лявона Буяка – Алтарныя разныя дзверы Царквы Давыда-Гарадка. Яго вяла да Храма Прыпяць, І ён упарта, як бурлак, Цягнуў з сабою нас няўзнак. Ён паказаць хацеў нам, як Затокі срэбрам хвалі ўзрыбяць… Радзімы ўсмешлівы бурсак! Пайшоў… І аўдавела рэчка. Стрыножаны на нейкі час, Разгублена стаіць Пягас – Задоўга цягнецца папас. Самоціцца яго вуздэчка, Недасягальная для нас… Куды ж, Айчына, ты без сына Сярод няўмольнасці жыцця, Няўжо ў сутонне небыцця?.. Паміж аера і трысця Плыве без ветразя краіна, Радзіма – роспачы ладдзя! 2001 Nike News