Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПасляКаляднае

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

А ці чулі вы страх ваўкалакі,
Калі ўночы скуголіць мароз?
Калі Трасца гуляе па хаце,
Дзе Марэне застаўся авёс.

Ці не чулі, як Лазнік канае,
Калі Зюзю цалуе Кадук...
Дасць хто веры, што снег не патае ,
У краіне зланцужаных рук?

А ці чулі як дзень памірае,
Калі Лялю Падвей паланіў?
Белай чырванню памяць канае,
Між магіл, між магіл, між магіл...