Крычала Нешта невядомае ў начЫ…
ПужАла ?
Ці само перапужАлася ?
Хацелася кудЫсьці ды ўцякчЫ,
ад жАха…
ці ад жАлясці…
Сабакі забрАхалі беспрычЫнна…
І певень кукарэкнуў недарЭчна…
І я да іх трывогі далучЫўся –
узяў, ды і завЫў ад нЕчага…
І нАпрач пазаціхлі ўсе адрАзу…
І разляглася Ціш паўсЮды…
Бо вЫла у начЫ не неЙкая зарАза,
а чалавек – драпЕжнік самы лЮты…
5 верасня 2013 г.
**(невядомае – невЕдомое; пужАла – пугАло; уцякчы – сбежать; жах – ужас; жАлясць – жалость; недарЭчна – неуместно; далучыўся- присоединился;
напрач – абсолютно; драпежнік - хищник ).