Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Патанулi ў шэранi дамы...

Яшчэ не ацэнена

Патанулi ў шэранi дамы,
i прысады шэрыя ў тумане…
Сярод адзiноты i зiмы –
Ты прызнач мне новае спатканне,
Нагадай вясеннюю пару,
Дай суняць душэўную трывогу…
Нетаропка рэчы сабяру,
За табой адпраўляся ў дарогу,
Дзе брысцi мы будзем да зары,
Слухаць шэпат палкага дыхання…
Гавары са мною, гавары,
Як гавораць птушкi да змяркання!..
Мы з табой – невыпадкова… Мы –
Бы маяк, што згiне ў тумане…
Сярод адзiноты i зiмы –
Цешуся ўсё ж думкай пра каханне.