Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паўночная малітва

Яшчэ не ацэнена

Мароз не разлучыць,
Снягі не развядуць,
З ветрам рыпучым
Воўчую люць.
Княжа,
Хай твой конь
Не суцішыць малебны,
Поўнач наша
Выціскае крывёй
Звонку нервы.
Мы стаім
Да нябачнай адлігі,
Цераз дым
Да ашчэранай лігі
Легіёны твае і харугвы.
Там мільёны
Сыноў тваіх пугай
Банды прыхадней
З Захаду-Ўсходу,
Валацугаў ды катаў
Народу,
Перагвалцілі-перакавалі.
Водар Балтыі
Ўсё ж не стрымалі.