Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПАВАЖНЫЯ

Яшчэ не ацэнена

ПАВАЖНЫЯ

Змяняе стыль Іспанія з Еўропай -
Музеямі стаюць манастыры.
Туды збягалі дзеўчыны употай
Душу усцішыць спосабам старым.

Пакаяцца, спасцігнуць прабачэння,
Схавацца ў адзіноцтва ад тугі
І сеяць з верай дабраты насенне,
Ратуючы ад грэшнасці другіх.

Змяняе стыль Іспанія з Еўропай,
Музеямі стаюць манастыры,
Паважныя манашкі ў даўніх робах …
На пакаянне спадзяецца Рым.