Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Перад расставаннем

Сярэдняя: 3.6 (14 галасоў)

У самотна-сумным цягніку вячэрнім
Былі мы ціхай песняй аб'яднаны.
Бы ў забыцці, чыгунка задуменна
Гайдала нас пад музыку, хістала.
Шаптала штось гітара нам тужліва,
Дрыжалі струны - у радасці, адчаі...
Спявалі мы з вільготнымі вачыма,
Плячо свайго суседа адчувалі.
Я помню кожны момант...То быў наш
Прадразвітальны светлы водбліск шчасця.
Усе побач мы былі ў апошні раз -
Адною песняй звязаныя часці.