Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Перараджэнне

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)
Ты – воск, Ты гарачы расплаўлены воск, Каторы сцякае ўніз, А затым застывае. Ма-роз, Працінае ўсе жылы мароз, Ад тае непаўторнасці рыс, Вобраз сэрца кранае. Ру-да, Ты пакуль што не больш, чым руда. Ты ляжыш у нетрах Зямлі, Свайго часу чакаеш. Бры-да, Непатрэбная звонку брыда. Толькі чысціць цябе пачалі, І ты зноў ажываеш. Ты – плынь, Сталі ўпартай няспынная плынь. Ад цябе постаць стала прамой, Расхінуліся плечы. Па-кінь, Моцны стрыжань у целе пакінь, Каб юнак стаў урэшце сабой, Дай характар хлапечы. Жыц-цё, Быццам молат з кавадлам жыццё – Гне і б’е, і спрабуе зламаць, Каб зрабіць непакорным. Дзі-цём, Ты калісьці быў проста дзіцём, Атрымалася загартаваць, Ты цяпер бессмяротны. NIKE