Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Першае каханне… Што гэта такое?..

Сярэдняя: 4.7 (19 галасоў)
Першае каханне… Што гэта такое? Гэта радасць, шчасце, казка, мрыя, сон, Гэта тваё фота, сэрцу дарагое, Гэта песня лiецца – Францыi шансон. Першае каханне – гэта ружа-кветка, Што ты на спатканне першае прынёс, Гэта твае словы падмячаюць метка Мой настрой, ты, пэўна, мой шчаслiвы лёс. Першае каханне. Пацалунак першы. Ён такi салодкi i пячэ агнём, Першае каханне, я складаю вершы. Трызняцца мне зоркi нават ясным днём. Першае каханне будзе ўспамiнам У дарослым, цяжкiм хаосе-жыцці. Першае каханне, маяком свяцi нам. Які дапаможа шлях зямны прайсцi.Accessories