Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Першаму Міжнароднаму Фестывалю бардаўскай песні ў Даўгаўпілсе.

Сярэдняя: 4.3 (29 галасоў)

Няхай песні вясёлкай ляцяць,
Напaўняючы сабой атмасферу.
Будуць барды сягоння спяваць
Дзінабург, адчыняй шчыра дзверы!

Прынясуць воды нашай Дзвіны
Каляровыя песні з Радзімы.
Прагучаць над Даўгавай яны
І рака,і народы- адзіныя.

Песні розныя можна пачуць,
Аб’яднае ўсіх родная мова.
Беларускія ж песні пяюць
Ўсе ўдзельнікі абавязкова!

Будзем вас сустракаць кожны год,
Шанаваць будзем памяць Арона.
Помніць песні і несці ў народ
Не існуе для песен заслонаў.

Лілія Ворaнaва ( Журавінка) 06.09.2019г.