Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

першы

Сярэдняя: 4.3 (10 галасоў)

Я
Чысты ліст, які трэба спісаць
Пусты збан, які трэба напоўніць
Мне ніколі вас не дагнаць
Вам ніколі мяне не запомніць
Ты
Перліна, што схавана на дне
Дыямант сярод пылу і бруду
Зорка, што не згарае ва мне
У якую веру і верыць буду.
Мы
Дзіўныя, быццам з іншых планет
Адзіночкі ў горадзе шэрым
Мы нідзе не былі і не бачылі свет
Мы зусім не шкадуем пра гэта

па крупіцах сыходзіць час
я яго захаваю ў вершах
есць я. ты. больш няма нас.
але ты назаўсёды першы



шчыры дзякуй! вельмі прыемна!

шчыры дзякуй! вельмі прыемна!

Хутчэй за першага пішу, каб

Хутчэй за першага пішу,
каб ён застаўся сярод першых.
Хлусіць не буду, не хачу.
Прыемны, блізкі сэрцу вершык.)