Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПЕРШЫ ГРОМ

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Над лесам голым – над гасцiнцам
У гуслi ўдарыў першы гром.
Не ўпела рэха ўгаманiцца,
Як ажыла зямля кругом.
Прачнуўся гай, лясок, прасёлкi…
А дожджык далу паскакаў.
Павыляталi з вулляў пчолкi
Паслухаць песню жаўрука…

Пара выводзiць плуг у поле
i дбаць пра новы каравай.
Для хлебароба доля – поле,
Адно вярцецца паспявай!..

Надзённых клопатаў хапае,
Не ўлежыш, братка, на баку…
А першы гром i дождж у маi –
Знак да ўмалоту на таку!..