Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Першы пацалунак

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
Быў снегапад. He браўся на мароз, Чамусь здаваўся вечар гэты веснім. А свет бялеў ад снегу і бяроз, Што ціха прыпыніліся ля весніц. He помніцца, пра што ты гаварыў. Я не магла знайсці з сабою зладу. Як свечкі, палымнелі снегіры На голлі запарошанага саду. Вісела неба нізка над зямлёй, Нібы разгледзець твар яе хацела. I да шчакі спякотнае маёй Ты дакрануўся вуснамі нясмела. Цераз імжу даверліва і слепа У белы свет прарвалася — люблю!.. Быў снегапад. Ціхутка на зямлю Сыходзіла разгубленае неба.NIKE