Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Людміла Паўлікава

Paulikava.gif
Нарадзілася 11 лютага 1952 года ў раённым пасёлку Ялізава Асіповіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям’і рабочага. Дзявочае прозвішча - Хейдарава. Скончыла Ялізаўскую сярэднюю школу і паступіла ў БДУ на факультэт прыкладной матэматыкі. Працавала старшым інжынерам Навукова-даследчага інстытута электронна-вылічальных машын у Мінску (з 1974), вядучым канструктарам Беларускага навукова-даследчага інстытута арганізацыі і кіравання будаўніцтвам пры Дзяржбудзе БССР (з 1980), вядучым інжынерам Мінскага навукова-даследчага праектнага інстытута (з 1985). З 1988 г. рэдактар, з 1991 г. намеснік галоўнага рэдактара творчага аб’яднання літаратурна-мастацкіх і пастановачных праграм Беларускага тэлебачання. Першая публікацыя (падборка вершаў) з’явілася ў часопісе “Маладосць” у 1980 г., за якую ёй была прысуджана прэмія года. З таго часу вершы паэтэсы змяшчаюцца ў зборніку “Дзень паэзіі”, часопісах “Полымя”, “Вожык”, “Работніца і сялянка”, у рэспубліканскіх газетах. Аўтар кніг “Адведзіны рамонкавай паляны” (1985), “Тваё святло”, “Купанне ў росах” (1992), драматычнай паэмы “Можна і нельга” (зборнік “І засталася каса ў пракосе”, 1988). У часопісе “Маладосць” друкаваліся і яе апавяданні.Air Max 90 Ultra 2.0 Essenti


Яшчэ не ацэнена
АДЛЕГЛАСЦЬ Побач – навароджаная рака праклюнулася з-пад ледніка, некуды ўніз пабегла. І побач – абветраная твая рука, так блізка – няголеная твая шчака! …Абманлівая ў гарах адлегласць… Air Jordan IX High


Сярэдняя: 5 (1 голас)
АСАННА Дарога ў асенні верас – Мая. А твая ўся – з маю. Ты ў лета прачыніш дзверы, Што я за сабой зачыняю. Я міма прайду – не гляну. Маіх бранзалетаў звёнцы Спяюць за мяне асанну: -- Так не глядзяць на сонца… Off White X Max 97


Сярэдняя: 4.9 (9 галасоў)
I страшна падумаць, і страшна паверыць, ва ўсё, што было між людзьмі. I што будзе? I страшна, як б'ецца аголена сэрца, і страшна, як б'юць па аголеным сэрцы, якое з любоўю аддадзена людзям. Абпалена горла пакутаю песні. Як можна?! He пляскайце полымю ў ладкі! Хвіліну маўчання! — I сэрца васкрэсне, любоў уваскрэсне. I ўбачаць нашчадкі: Як бацька гатовы быў сына праклясці, як рвалі мы жылы, як рвалі нам нервы, як страшна было — узляцець, а не ўпасці, як мы адраджаліся Сорамам з Гневам.Nike Shox TLX 0018