"Першы заробак"
  Восьмы клас,у разгары лета
  Аддыхнуў,цяпер пара
  Есць у думках маіх мэта:
  Зарабіць рубель ці два
  Не за месяц жа вядома
  А хаця б за кожны дзень
  Не сядзець жа вечна дома
  Як паросшы мохам пень
  Паглядзелі бацька з маці
  Мо не трэба бо малы
  Лепш пабудзь ты тут,пры хаце
  У агародзе шмат травы...
  Вецер быў,патрэсла грушы
  Ты вазьмі і пазбірай
  Кажа бацька,сам я мушу
  Хоць стаміўся цераз край
  Але просіш,то сягодня
  К брыгадзіру падыйду
  І скажу табе без жартаў
  Будзе праца,я знайду..
  Ты да нашае канторы
  Кожны дзень цяпер хадзі
  Хто працуе,есць ў спісе
  Там шукай сябе,глядзі
  Усеж напэўна дачакаўся
  Бо ў заветны спіс папаў
  А дамоў не ішоў а мчаўся
  І да поўначы не спаў !
  У думках грошы ўжо ў кішэні
  Па палічкам разлажыў
  Што куплю,даўно я ведаў
  Можа штосьці і забыў?
  Праца здэцца там прастая,
  Лезь у прычэп,сянаж тапчы
  Не яе я выбіраю
  Раз запрогся,дык маўчы!
  Поле-вокам не акінеш,
  Канюшына і гарох
  Пастаіш крыху,прыкінеш..
  Тут работы,не дай бог!
  Дзе-нідзе астаткі жыта
  Падняліся каласы
  Можа з восені забыты
  Параслі сярод травы..
  Трактарыст даўно чакае
  Доўга моўчкі разглядае..
  Што дарослых не прыслалі?
  Колькі раз усе абяцалі!
  Клас які? Дзевяты кажаш,
  Дзень адбудзеш,пяткі змажаш!
  Што ж давай,пачнем работу
  І тапчы,каб цераз край!
  Зарабіць і мне ахота
  Зробім круг-адпачывай!
  Цягне трактар жатку хутка
  І стрыжэ траву раўнютка
  Дзе зямлю крыху зачэпіць
  І ляціць яна з травой
  Заглядзішся,у твар залепіць
  Ці засыпле з галавой !
  Так праходзіў дзень працоўны
  Важны дзень,хоць не галоўны
  Усе было як мае быць,
  Хоць спіна крыху баліць..
  Працаваў нібы шалены
  І пазнаў што пот салены..
  З галавы да ног мурзаты
  "Прывалокся" я да хаты
  Я насіў,збіраў,варочаў
  І ў думках дзесяць раз
  За заробкам усе крочыў
  І чакаў свой "зорны" час
  Дзень за днем ішлі,мільгалі
  Дзякуй,працу мне давалі..
  На таку,альбо ў полі
  Зарабляў сабе мазолі
  Грошы ўсе ,аддаў я маці:
  Паглядзі,што тут і як
  Можа трэба што ў хаце?
  Вось такія справы браце..
  Мы-сямья,а гэта значыць
  Усе агульнае ў нас
  Тут няма пра што судачыць
  Грошы-важна,але усеж
  Не галоўнае тут гэта
  Важна як іх зарабіў
  У тое памятнае лета..