Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Песня пра каней

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
ПЕСНЯ ПРА КАНЕЙ Ходзяць конi Ў Панямоннi Ля запруды, ля вады. Я ў загане, як у загоне, Ад навету, ад крыўды. Ты нясi мяне, гняды, Там, дзе воды Ясельды. Ад нягоды, ад бяды, Праз сядзiбы-гарады. Ходзяць конi Ў Панямоннi Ля затокi, ля ракi. Я ў праклёне, як у палоне, У любiмай, у рукi. Ты скачы, мой вараны, Над Палотай, ля Дзвiны, Ад нядолi, ад вайны, Да каханай, да жаны. Ходзяць конi Ў Панямоннi Ля патоку, ля бруi. Я ў палоне, як у далонi, У варожай, у зграi. Ты ганi, буланы конь, Да на Прыпяць, на Жэлонь, Праз пажары, скрозь агонь, Ад нападаў i пагонь. Ходзяць конi Ў Панямоннi Ля крынiцы-ручая. Забурлiла, як у бяздоннi, Ты, рака кiпучая. А з табою, мой дэраш, Я пакiну свой шалаш, З ножан выцягну палаш – Ды на бой за Нёман наш! Air Jordan IV 4 Running Shoes