Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Песняй толькі

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)
Песняй толькі на свеце жыву я, Праз яе тапчу толькі расу; Пасцігаю, як ёй запаную, Недасціглую быту красу. Са святламі бязмежна ўсясвету, Як святло сам, лунае мой дух; Аглядаю міры, як у сне тым, І жыццё абымаю ўвакруг. Над душамі, што шчасця даўно весць Загубілі з адвечных нягод, Я тварыў бы нягадану повесць Вечных радасцей, вечных яснот. Перуны залатыя хапаў бы, Што у хмарах бушуюць агнём, I страламі народны дух слабы Развагняў, патрасаў бы, як гром. Млечны Шлях, што нябесны дзядзінец Засцілае, я б зняў на зямлю I масціў бы ім новы гасцінец Цераз родную ніву сваю. Сонца ўзяўшы агністае ў рукі, Што гарыць над бязмерам палёў, Я па Млечным тым Шляху без мукі Чалавека да шчасця бы вёў. Гэтак песняй мой дух маладзіцца, I на свеце жыву толькі ёй, Хоць пішу кроўю гэты страніцы, З свайго сэрца гарачай крывёй.Nike