Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Песняру

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)
Ужо год, як пайшоў ты ад нас, Найславуты з апошніх паэтаў. Прыгадаем жыцця твайго час, Горкай праўдай і верай сагрэты. О, вялікі народны пясняр! Сваё сэрца аддаў ты Радзіме, Мовы матчынай меў дзіўны дар, Тваё слова ў вяках не загіне! Слова мілае роднай зямлі, Слова песні над ціхай калыскай, Слова ветру ў вясновым бары, Слова гутаркі ветлай і блізкай. Зведаў шмат ты ў нялёгкім жыцці, Ды ніколі не хлусіў нікому. Нам з дарогі тваёй не сыйсці, Раз рашылі вяртацца дадому. Беларускі народ не маўчыць І штодзённа змагае трызненне, Верш Гілевіча грозна гучыць, Абуджае душу пакалення! Паглядзі ж на Радзіму з вышынь, Блаславі нас рукою паэта. Светлы позірк у сэрцах пакінь, Славай роднага краю апеты! Adidas