Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Піла-вяртуха — звонкая гарэза...

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Піла-вяртуха — звонкая гарэза — Выкручваецца гэтак альбо так. Мукой апілкі сыплюцца з надрэза, Хоць падстаўляй прыгоршчы ці латак. Я з бацькам дуб пілую на штандары (Патрэбна ў хаце пераставіць печ). А тут цямнее і находзяць хмары, I не паспець мне — ведамая рэч. Куды? Аб гэтым я адзіны знаю I анікому ў свеце не скажу. I, сцяўшы зубы, горка праклінаю I дождж, і змрок, і золкую імжу. Пакуль я буду вечарам імжыстым Парадчыць круглякі на халадку, Дзяўчына з кучаравым гарманістам Шчасліва ходзіць недзе пад руку. I мне ўжо не вярнуць яе — суровы, Прыйду я да вясельнага стала: Ці то ў маіх, ці то ў грудзях дубровы Балюча ные сумная піла.ADIDAS