Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Планета Скарыны

Яшчэ не ацэнена
Глядзіць Айчына добрымі вачамі, Спрадвечна ў бок той горнецца душой, Дзе сын яе славуты палачанін Прытулачак апошні свой знайшоў. Чаго ён за мяжой шукаў так доўга? Ці хлеб чужой зямлі смачнейшым стаў? Францыск Скарына з Божай дапамогай Там скарбы свайму люду здабываў. Падмуркам моцным кнігі яго сталі, Апірышчам часінаю любой, Каб з імі чалавек быў дасканальны, Каб светам валадарыла любоў.** Набраныя у іх Францыска словы Зняверыцца, згубіцца не даюць, Яны, іскрынкі-зоркі роднай мовы, Нам асвятляюць шлях і саграюць. Як абярэг і новым пакаленням Скарыны герб: ля сонца маладзік. Яго планета ў сонечнай сістэме Не, не малая – велічна глядзіць. Таму і ўдалячынь вякоў дарога Нас кліча сёння, – сцелецца радном. І чуецца парой: станком друкарскім Раскаціста грукоча ў небе гром… З удзячнасцю прыняўшы дар Скарыны, Упартага старацеля свайго, Да скону ім так любая, Радзіма Вялікую ласку мае да яго. *Імем Скарыны названа малая планета ў сонечнай сістэме. **Радкі верша пераклікаюцца з выказваннямі Скарыны: “Хай дасканальны будзе чалавек і на ўсякую добрую справу падрыхтаваны”; “Валадарыць светам любоў, бо яна самая дасканальная з усіх даброт і каштоўнасцей, без якой марна ўсё ў свеце”. Air Max 90 NS GPX