Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Подых вясны

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Чароўны дзень вітае золак
І птушак гоман заліўны,
Трымценне тоненькіх галінак
На цёплым веснавым вятры.

А хмаркі носяцца па небе,
Бы ў прасторы караблі,
І не сумуюць больш па снезе –
Яны свабодны ад зімы.

Пачуўшы грому першы рокат,
Усе дзеці выбягуць з дамоў
Сустрэць вясны забаўны топат
І лёгкі подых туманоў.

Вясна прабудзіць усё жывое
Ад доўгай спячкі снегавой,
Зямля напоіць маладое
Карэнне змерзлае вадой.

Усе дрэвы зацвітуць у садах
Вясёлкавай прывабнасцю,
А свежасць і паветра пах
Напоўняць сэрца радасцю.