Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Надзея Шылавец

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Пры спатканні з табой
Бегла я на арэлі,
Мае вочы гарэлі
Яркім сном васількоў.

Праляцелі гады
Птушкай хуткай за час.
А нядаўна без нас
Апусцелі сады.

Ахладзеў ты ка мне
Росна-сінім туманам.
Я ніколі падманам
Не кахала цябе.

Сваю душу аддала
На сустрэчу з тваёй.
Мы былі бы сям’ёй
Даўгавечнай, удалай.

Калі бачылісь мы
І па-дзіцячы дурэлі,
Мае вочы гарэлі
Яркім сном васількоў.



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Багацце мноства носяць вершы,
Не патрабуючы ўзамен
Выявы той, хто самы першы
З паэтаў пойдзе на абмен.

Абмен не златам, не грашыма,
А думак і сардэчных мар.
Пачуццяў поўную рашымасць
Заўсёды, бы ў душы пажар.

Канешне, многія заявяць,
Што вершы мала што таяць,
Але іх можна нат спяваць,
Бо з талентаў у чарзе стаяць.

У вершах праўда вынікае.
І шмат, што можна з іх нам узяць.
Багацце вершаў не знікае –
Яго павінны мы прыўзняць.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ты мне падараваў букецік ружы,
Адчула вуснаў я тваіх салодкі пах.
Сагрэеш ты цяплом пры моцнай сцюжы,
Растаюць хутка слёзы на маіх вачах.

І кветкі гэтыя пастаўлю ля акна я
І любавацца буду доўга тым агнём,
Што чырванню палаюць пастаянна
У сэрцы, калі побач ты са мной.

Як хутка можна страціць прыгажосць,
Калі сарваць з зямлі букецік дужы.
Пайшоў і ты шукаць зноў маладосць,
Пакінуўшы адбітак колкай ружы.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вожык шыў сабе пінжак,
Ды не лезе ён ніяк.
Стаў лічыць свае іголкі,
Ды не ведае ён столькі.

Пайшоў вожык да вужа,
Той не бачыць, дзе мяжа.
Пайшоў вожык да ваўчыцы,
Та згубіла ўсе нажніцы.

Пайшоў вожык да зайчыхі,
Тая была ў павучыхі.
Зайка быў настолькі прытак,
Разматаў клубочкі нітак.

Вожык лёг на свой пінжак
І праспаў усю ноч ён так.
Закруціўся, як вужак,-
Прадзіравіў свой пінжак.