Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Полацкі санет

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Квітнее буквіц родны першацвет, Нягледзячы на холад і прынуку. Радкі як шлях – накшталт старога бруку – Між забабонаў, прымхаў і прыкмет. Мы ў гэты каламутна-творчы свет Прыйшлі адтуль, з вытокаў кнігадруку. Святло нам даў і добрую навуку Скарынаў старадаўні запавет. Набатам б’е і ў наш няўцямны час Наказ, нібыта пісаны для нас: Каб шанавалі мы свае вуллі І ведалі святыя радаводы… Асвета – соль бацькоўскае зямлі, Падмурак нашай будучай свабоды! 2001 Nike Air Force