"Помнік ля дарогі"
   Даўно мінуў той час жахлівы
   Калі грымела тут вайна
   І адпраўляла ў магілы
   Людзей загубленых штодня
   Нам толькі памяць застаецца
   І помнік сціплы ля дарогі
   Тут душы тых,хто не вярнецца
   Свае аставіўшы парогі
   Пад ім ніхто не пахаваны
   Няма журботных дамавін
   І зорка,як на сэрцы рана
   Крывавіць сокам журавін
   Пайшлі на захад назаўседы
   Чужыя вызваляць народы
   Не дачакацца іх ніколі
   І шчэміць сэрца ў нас ад болі
   Стаяць у самоце тры бярозы
   Тут птушка песню прапяе
   Пральецца дожджык,быццам слезы
   Па тых,хто згінуў на вайне.