Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Por una cabeza

Сярэдняя: 3.1 (12 галасоў)
Давайце патанцуем з Вамі танга, І разам у абдымках завірух Вучыцца жыць пачнем у танцы прагна, Жыцця злавіўшы няўтомны рух. У палкасці забудуцца праблемы, Якія мы стваралі для сябе. Зліемся ў адно ў рытме смелым, Што сэрца ўсхвалявана адаб’е. Аркестр змоўкне, з ім і нашы душы Саромліва разыдуцца навек, І залу танцавальную мінуўшы, Пасыплюцца слязінкі з-пад павек. Ваш пах са мной надоўга застанецца, І ў зале гэтай ўспомню час, калі У цішыні, без сведкаў і аркестра Мы гутаркі чароўныя вялі. Святло памрэ, пыл ляжа на падлозе, І толькі памяць выведзе на след Той пары, моцна стомленай у цноце, Што знікла раптам, як святло камет. Nike