Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Поўня над горадам тлее

Сярэдняя: 3.8 (13 галасоў)

Поўня над горадам тлее,
вулкі хаваюцца ў далі,
Менска каменны келіх
Свіслачы поўняць хвалі.

Белыя крылы храма
срэбна рака люструе,
дрэвы дамы і крамы
спяць сярод сонных вуліц.

Лёгка прыбрала
ноч-чараўніца
зорным адзеннем
нашу сталіцу.
Адкрый таямніцу –
што табе сніцца?

Сцішыліся фантаны,
змоўклі машыны, людзі
толькі другім сапрана
вецер прастору будзіць.

Дождж забубніў адчайна,
сон зачапіўшы нейкі,
а на кальцы трамвайным
цяжка ўздыхаюць рэйкі.