Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ілона Сцяцко

Сярэдняя: 3.9 (28 галасоў)

Ілбом прынікла да сцяны.
Мой розум, дотык
ловяць рэха.
Йдзе музыка сюды
на слых
з бетонных пліт
праз дно паверха.
Больш камянёў –
дык прыгажэй!
Ляціць высока,
што ніжэй.
Далёкай прывіднай ігры
лунаюць струнныя віры.
І гукаў лад, прыгожы строй
прымае ўладу нада мной.
Мелодыя жыве паўсюль,
сугучна сэрца б’ецца ў танцы.
Акорды як санар лаўлю
і захапляюся мастацтвам.



Сярэдняя: 3.7 (25 галасоў)

Мне сніўся сон. І так было прыязна
глядзець на бел-чырвона-белы сцяг.
І вершнік больш не быў дзяржаўным вязнем –
заняў вышэйшы геральдычны знак.

Лацінкаю пісаная “Пагоня”,
і талер – нашы грошы, не рублі.
і сэнс вярнуўся, пульсам біўся ў скронях –
“Нарэшце духам мы перамаглі!”

І быў спакой, што больш не страцім голаў,
і будзе як прызначана спакон.
І чулася – ляцяць ужо анёлы,
каб хуткім часам спраўдзіўся мой сон.



Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Нікому не магу
я падарыць натхненне.
Так, з мараю маёй
не згаварыўся лёс.
Хацелася б, каб быў
са мною побач геній,
хоць некалькі хвілін
за ўсё маё жыццё.
Падзелены, на жаль,
мы рознымі вякамі.
І час яго прайшоў,
як не было мяне.
На сто гадоў назад
я адашлю каханне,
як мёртвай зоркі след —
нязгаслы шле прамень.



Сярэдняя: 4.2 (19 галасоў)

Поўня над горадам тлее,
вулкі хаваюцца ў далі,
Менска каменны келіх
Свіслачы поўняць хвалі.

Белыя крылы храма
срэбна рака люструе,
дрэвы дамы і крамы
спяць сярод сонных вуліц.

Лёгка прыбрала
ноч-чараўніца
зорным адзеннем
нашу сталіцу.
Адкрый таямніцу –
што табе сніцца?

Сцішыліся фантаны,
змоўклі машыны, людзі
толькі другім сапрана
вецер прастору будзіць.

Дождж забубніў адчайна,
сон зачапіўшы нейкі,
а на кальцы трамвайным
цяжка ўздыхаюць рэйкі.