Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Позірк Еўфрасінні

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
З нябёс блакіту І з нябеснай сіні Я адчуваю позірк Еўфрасінні, Што беражэ мяне Ад злога вока, Калі ўвесь свет глядзіць, здаецца, воўкам, Што ў скрушны час Ратуе ад знямогі, Мне памагае йсці зямной дарогай, Што надае мне Мне мужнасці і сілы Свой крыж нялёгкі несці да магілы. Дзе рос я. З тых палёў, лугоў расіны Слязінамі ў паглядзе Еўфрасінні. Яшчэ і я, Як і мая Айчына, Зірнем на свет вясёлымі вачыма. Яшчэ надзея ёсць Парыйсці да ладу, – Не адвядзі, Заступніца, пагляду! Kids Footwear Online