Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра нас

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)

Было пяцёра нас дзяцей
І не было сям’і дружней.
Я помню толькі чацьвярых,
Сястра пакінула нас адных.

Затым і бацька раптам злёг,
Забраў яго да сябе Бог.
Матуля нас адна расціла,
Нябачная яе трымала сіла.

Старэйшый брат дапамагаў,
Узамен ён бацькі ўсім стаў.
Няведалі каб гора больш рабяты,
Ён нас расціў- быў доўга не жанаты.

Матуля рук не пакладала,
Сама нам вопратку спраўляла.
Вязала, шыла, вышывала,
Маленькіх у школку адпраўляла.

А я была заўсёды з ёй,
Быццам за каменнай сцяной.
За мезенец яе трымала,
Прыпеўкі гучна з ёй спявала.

Заўсёды ласкавай была,
Любімай быць хацела я.
Тлумачыла матуля мне,
Няма любімых ў сям’е.

Вось на руцэ пяць пальцаў ёсць,
З іх кожны важны ягамосць.
Парэж адзін, баліць рука,
Вось так за кожнага душа.

Яе апраўданні я прымала,
Яна ж мяне больш усіх кахала!
Я гэта сэрцам сваім чула,
Што б не сказала мне мамуля.

16.02.2021 г.