Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра родны кут

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Нарог сумуе па раллі, Паэт – па вёсцы родненькай. Амаль дашчэнту задзяўблі Паэзіяй гаротненькай! Цячэ сляза, займае дух: Ад глебы адарваныя, Шкадуюць, трое з кожных двух, Што гоні не ўзараныя. Прыцішце голасу імпэт, Аратары старанныя, Мо скажа пра сябе паэт: “Араты рэстаранны я?!” Ды не, ізноў пра родны кут, Пра вёску – тэма першая. Як адмысловы род пакут Чытаю тыя вершы я. Паэты, соль маёй зямлі, Дзе ж вашы хаты матчыны? Уласнаручна аддалі На лецішчы для дачнікаў?! А сёння з гарадской страхі Вы страты нам прарочыце, Страфой нястрымнай, ад сахі, Старанна страхі строчыце. А я з маленства без зямлі, Бо нарадзіўся ў горадзе. Не назаляюць мазалі – Аб чым пісаць? Во гора дзе!.. 2000 Air Max 95 20th Anniversary Flyknit