"Пра ўсе раскажа.."
     Стаіць,нікога не чапае
    Пакуль ніхто не ўключае
    Як закрануў,пішы прапаў
    Нібы ў багну ты папаў
    Пра ўсе раскажа,многа хлусіць
    Рэкламу "гнаць"часамі мусіць
    І што там новага ў свеце
    На нашай матухне-планеце
    Дзе войны,голад і нястача
    Хто ўхапіў за хвост ўдачу
    Хто з кім развеўся,пажаніўся
    Які артыст за грошы біўся
    Там наша мова-рэдкі госьць
    Бывае,скажуць на ей штосьць
    (Калі культуру ўспамінаюць
    Ці на пісьменніка трапляюць)
    Там,іншаземныя паны
    Распавядаюць больш яны
    Паміж сабой вядуць дэбаты
    Хто і ў чым больш вінаваты
    І як народ іх моцна любіць
    І хто краіну нашу губіць
    Няма там месца для сялянства
    І для рабочых,бо не панства
    З чужых краеў,за сотні верст
    Прыйшоў,чакае дзетак монстр
    Каб"пажадаць"ім добрай ночы
    Глядзіш,хутчэй заплюшчаць вочы
    Ну што тут скажаш?Хай балбоча
    Для тых,хто слухаць гэта хоча..