Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПРАБАЧ МЯНЕ, НЕБА, ПРАБАЧ...

Сярэдняя: 3.2 (6 галасоў)

Я чую – Ты плачаш, не плач,
Далёкае блізкае Неба…
Спадаюць слязінкі...
Крумкач
Ірве набрынялую глебу.

Я чую Твой стогн…
І ў журбе
Выпростваю стомлена рукі.
Ты плачах, ці чуеш –
К Табе
Вандроўнік ідзе блізарукі.

Выслізвае крыж з далані,
Халоднай, амаль акалелай.
Сцяжына – наўсцяж аканіт 1,
І цела – ледзь-ледзь ацалела.

І сэрца ледзь б’ецца, ды плач,
Твой плач ушчувае дакорна.
І шляхам грымотных няўдач
Іду нетаропка, пакорна.

У тварах счарнелых кабет
Шукаю зноў існасць і веру,
Нязнана шапчу свой абет –
Выдыхваю думкі даверу.

Прытрызніцца ветразь…
і плач,
Твой плач, Найвысокае Неба…
Прабач мяне, Неба, прабач,
За слабасць адсутнасці хлеба.

Akonіton 1 – з грэчаскай назва расліны, ужывальнай для атручвання ваўкоў і іншых драпежнікаў.