Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пралеска

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)
Трывожна, звонка, нязвычна Прадвесне сінее ў лесе. Пралесак пагляд крынічны – Вочы, вочы па снезе… Не быў гэты свет ніколі Светлы такі і чысты. У вочы сінеча коле, Вейкі – лапкай іглістай. Сярод гаманы вяснянай Ты пекнатою гэткай Чаго расцвіла так рана, Сакавікова кветка? Сумёты – сляды завеі. Кроплі неба на ўзлеску. Дрыготка ўзнімае веі Здзіўленая пралеска. Зажурыцца неба ўранку Па жаўруковым крыллі. Не раз адцвіце вяснянка На тваім небасхіле. А столькі ж нашчадравала Вёсен табе зязюля… Пралесачкай называла Доньку сваю матуля. Над водарнасцю праталін, Над цеплынёю млечнай Бязвоблачная світае Ціхіх вачэй сінеча. (урывак з паэмы «Сем пісем») 1978, са зборніка "Плуг" Air Huarache Run Ultra BR