Пралескі ў радочках...
********************************
Сонца выглянула трошкі
Ды схавалася адразу.
Замарозіў люты ножкі
Маім словам, маім сказам.
А яно з-за сумнай хмары,
Надакучлівай і шэрай,
Паказала сонны тварык -
І ажыў лісток паперы.
Загучалі дзіўнай песняй
Словы, літары, слупочкі
І блакітныя пралескі
Расцвілі ў маіх радочках.
25.02 - 2016г.