Праляцелі гады, як  спалохі маланкі
І цудоўнага шмат  давялося сустрэць,
А наперад, учора, з Чачэрску цыганка,
Нагадала няласкавы лёс.
Толькі што ўжо мне?  -  Паўжыцця пражыто!
Як завеямі сцёрты, закрыты сляды  -
Маладосці сваёй я знасіў паліто
І на жоўтыя скінуў лісты.
І хаця, не апошняй надзеяй жыву,
І пакуль, не апошнія дні праваджаю,
Але ў гэтым жыцці, так чагось нестае!  -
Быццам нітка парвалась з былым залатая,
Быццам нас змарнелых, у памяці слабых,
Забыўшых бацькоў і звычаі свае,
Па гэтым жыцці, што дрыжыць вадападам,
Час усё далей  -  нясе і нясе…
-17.11.86.