Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прамень сцюдзёны на скале

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Прамень сцюдзёны на скале,
Блiскучы й мауклiвы;
I ён - не сонейка на тле,
Не мёд саспелай слiвы;
Але жыцця не зварухне -
На явi смелай бы у сне -
Высока над снягамi:
Хто закране рукамi?!

Не палагодзiць снежны свет -
Цiкуе сiвер-ранак.
А вабны, шчасны, пекны квет
Не там, самотны Франак!
Любовi думку арасi
I шлях у торбе не насi.
Вясна - дыханне Бога.
Натхненне. Перамога!..