Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пранясуцца ў парыве адным дождж і сьнег...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Пранясуцца ў парыве адным
                                           дождж і сьнег, 
Каб упасьці на крэўныя гоні
                                           адчайна. 
Перад воляй вышэйшай наш
                                           радасны грэх 
Стане сьвятасьцю праведнай і
                                           незвычайнай.

Ці раней,
           ці пазьней —
                               нас абдыме зямля,
Адпускаючы душы да неба ў
                                            адведкі. 
Плоць у плоць перальецца пасьля
                                                    спакваля, 
I ад еднасьці гэтай народзяцца
                                               кветкі.

Выйдуць двое сюды,
                             каб суцішыць свой крок, 
Каб адчуць,
                як трапеча жыцьцё несьціхана. 
Усьміхнецца іх шчасьцю здалёк
                                                 васілёк, 
Галавою прыветна кіўне
                                     закаханым. 
Air Jordan Releases 2019